04 Янв

Строчицы — музей белорусского быта под открытым небом

Небольшие фотозарисовочки из двух посещений музея летом и осенью 2010 года.

Строчицы. Храм-муляж

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Як музей, што дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны адзінстве яе рэгіянальных лакальных асаблівасцей, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры побыту адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт.

9 снежня 1976 года Урадам Рэспублікі была прынята Пастанова № 367 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры побыту”, а для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана Рабочая група па стварэнню музея. Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах рэспублікі з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў, промыслаў музейнага значэння.

Музейны комплекс павінен уключаць больш 250 помнікаў 50 тыс. экспанатаў, вытворча-гаспадарчую зону, аб’екты інжынернага забеспячэння, унутрымузейныя дарогі, аб’екты добраўпарадкавання.

На працягу 1987 — 1994 гадоў для наведвальнікаў былі адчынены тры навукова-экспазіцыйных сектары: «Цэнтральная Беларусь» часткова сфарміраваныя «Паазер’е» «Падняпроўе». Сёння ў склад экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры побыту ўваходзяць каля 40 аб’ектаў, частка якіх знаходзіцца у стадыі рэстаўрацыі.

Информация взята с официального сайта музея — etna.by

Карта проезда

1 комментарий к посту “Строчицы — музей белорусского быта под открытым небом

Комментарии закрыты.